вольны,
-
Свабодны, незалежны.
- Вольныя людзі.
- Вольная праца.
-
Свабодны, нічым не абмежаваны.
- Вольнае жыццё
- В. вецер.
- Вольнаму воля (пра чалавека, які можа паступаць па свайму меркаванню).
-
Нікім, нічым не заняты.
- Вольнае месца ў вагоне.
- Вольная пасада (вакантная).
- Вольная хвіліна.
-
Не абмежаваны якімі
-н. перашкодамі, прадметамі, бязмежны; які знаходзіцца на свабодзе.- В. акіян.
- В. ход.
-
Не абмежаваны якімі
-н. правіламі, законам.- В. продаж сельскагаспадарчых прадуктаў.
-
Нястрыманы, які выходзіць за межы прынятых норм.
- Вольнае абыходжанне.
-
Свабодалюбны.
- Вольная думка, натура.
-
Не заціснуты, не замацаваны ў чым
-н. - В. канец вяроўкі.
Вольныя рухі або практыкаванні — гімнастычныя практыкаванні без прылад.
Вольны верш — разнастайны, звычайна ямбічны верш.
Вольны горад — самастойны горад-дзяржава ў сярэднія вякі.
Вольны пераклад — не літаральны пераклад.
Вольны стыль — у спартыўных спаборніцтвах: стыль плавання, які выбірае сам плывец.
Па вольнаму найму — аб службе неваенных у ваеннай установе.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)