воля назоўнік | жаночы род
-
Здольнасць ажыццяўляць свае жаданні, пастаўленыя перад сабой мэты.
- Сіла волі.
- Выхаванне волі.
-
да чаго. Свядомае імкненне да ажыццяўлення чаго-н.
- В. да перамогі.
-
Жаданне, патрабаванне.
- Дыктаваць сваю волю.
- Апошняя в. (запавет).
-
Улада, права.
- Гэта ў тваёй волі.
- Ваша добрая в. або в. ваша (рабіце, як лічыце патрэбным).
- На волю лесу (без падтрымкі, дапамогі, нагляду).
-
Свабода ў праяўленні чаго-н.
- Даць волю пачуццям.
- Рукам волі не давай (не біся).
-
Свабода, незалежнасць; процілегласць няволя.
- Змагацца за волю і незалежнасць народа.
-
Становішча, пры якім жыццё чалавека, жывёл, птушак не абмежавана ўмовамі зняволення.
- Выйсці на волю.
- Выпусціць жураўля на волю.
-
Прастор, прыволле.
- Тут дзецям в.
|| прыметнік: валявы.
- Валявыя рашэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)