Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ікра́, -ы́, ж.

1. Маса зернепадобных яечак, якія адкладваюцца рыбамі, земнаводнымі, малюскамі і інш.

Класці ікру.

2. Харчовы прадукт, які атрымліваецца шляхам апрацоўкі зернепадобных яечак рыбы.

Бутэрброд з ікрой.

3. Сурагатны прадукт, імітацыя (у 2 знач.) па смакавых уласцівасцях і знешнім выглядзе рыбінай ікры.

4. Страва з дробна пасечанай агародніны, грыбоў і інш.

Кабачковая і.

І. з баклажанаў.

|| прым. ікраны́, -а́я, -о́е.

ікраны́, -а́я, -о́е.

1. гл. ікра.

2. Які мае ў сабе ікру.

Ікраная рыба.

ікры́нка, і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Асобнае зярнятка ікры.

Ікрынкі набухлі.

ікры́сты, -ая, -ае.

Які мае ў сабе многа ікры.

І. шчупак.