Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ізумру́д, -у, М -дзе, м.

Каштоўны празрысты камень ярка-зялёнага колеру.

Бранзалет з ізумрудам.

|| прым. ізумру́дны, -ая, -ае.

ізумру́дны, -ая, -ае.

1. гл. ізумруд.

2. Празрыста-зялёны, колеру ізумруду.

Ізумруднае лісце.