іго́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Прылада для шыцця; завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі.
Машынная і.
Уцягнуць нітку ў іголку.
2. Тонкі металічны стрыжань з завостраным канцом рознага прызначэння.
Патэфонная і.
3. Ліст хвойных дрэў і кустоў.
Ядлоўцавая і.
4. Тонкая калючка на целе некаторых жывёл.
Іголкі вожыка.
◊
Як на іголках — пра неспакойны, нервовы стан.
|| памянш. іго́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
◊
З іголачкі (разм., адабр.) — пра новае, толькі што пашытае, вельмі моднае.
|| прым. іго́лачны, -ая, -ае і іго́лкавы, -ая, -ае.
Іголачны ўкол.
Іголачнае вушка.
Іголкавая вытворчасць.
іголкападо́бны, -ая, -ае.
Які мае форму іголкі.
|| наз. іголкападо́бнасць, -і, ж.
іголкатрыма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Прыстасаванне, у якім замацоўваецца іголка.
І. ў швейнай машыне.
іголкатэрапі́я, -і, ж.
Лячэнне ўколамі спецыяльных іголак у строга вызначаныя месцы на целе.
|| прым. іголкатэрапеўты́чны, -ая, -ае.
іголкаўко́лванне, -я, н.
Тое, што і іголкатэрапія.
іго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Падушачка або скрыначка для захоўвання швейных іголак.
|| ж. іго́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
іго́льчасты, -ая, -ае.
Пакрыты вялікай колькасцю іголак (у 3 знач.).
І. кактус.