Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ёрзаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Неспакойна сядзець, соўгаючыся з месца на месца.

Ё. на крэсле.

|| наз. ёрзанне, -я, н.

ёрш¹, ярша́, мн. яршы́, яршо́ў, м.

1. Невялікая прэснаводная касцістая рыба сямейства акунёвых з калючымі плаўнікамі.

2. Шчотка для мыцця бутэлек, посуду і пад.

|| прым. яршо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

ёрш², ярша́, м. (разм.).

Сумесь гарэлкі з півам, якая хутка і моцна ап’яняе.