Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ёлка, -і, ДМ ёлцы, мн. -і, ёлак, ж.

1. Тое, што і елка.

2. Елка, упрыгожаная да свята Новага года і Каляд.

Навагодняя ё.

3. Пра навагодняе свята для дзяцей з песнямі, танцамі і гульнямі вакол упрыгожанай ёлкі.

Звадзіць сына на ёлку.

|| памянш.-ласк. ёлачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ёлачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Ёлачныя цацкі.

ёлкі, -ая, -ае.

Прагорклы, з рэзкім непрыемным пахам (пра нясвежыя тлушчы).

Ёлкае сала.

|| наз. ёлкасць, -і, ж.

ёлкнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; незак.

Станавіцца ёлкім.

Сала пачало ё.

ёлуп, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., лаянк.).

Бесталковы, тупы чалавек; дурань, асталоп.

ёлупень, -пня, мн. -пні, -пняў, м. (разм., лаянк.).

Тое, што і ёлуп.