Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ёг, -а, мн. ёгі, -аў, м.

Паслядоўнік ёгі.

Гімнастыка па сістэме ёгаў.

|| прым. ёгаўскі, -ая, -ае (разм.).

ёга, -і, ж.

1. У Індыі: рэлігійна-філасофскае вучэнне, у якім распрацавана асобая сістэма прыёмаў і метадаў самапазнання, што дазваляе чалавеку кіраваць псіхічнымі і фізіялагічнымі функцыямі свайго арганізма.

2. Сістэма фізічных практыкаванняў, выпрацаваная паслядоўнікамі гэтага вучэння.

Займацца ёгай.

ёгурт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў м.

Кісламалочны прадукт з вітаміннымі і фруктовымі дабаўкамі, які па кансістэнцыі нагадвае заварны сметанковы крэм.

|| прым. ёгуртны, -ая, -ае.