Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мёд, -у, М мёдзе, м.

1. Салодкае густое рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы з нектару кветак.

Ліпавы м.

2. Напітак, прыгатаваны з гэтага рэчыва.

|| прым. мядо́вы, -ая, -ае.

Мядовы месяц — першы месяц сямейнага жыцця.

мёдаварэ́нне, -я, н.

Прамысловы выраб мёду як напітку.

|| прым. медава́рны, -ая, -ае.