Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ілжэ... і (пасля галосных) лжэ...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які ўтрымлівае хлусню, няпраўду; памылковы, няправільны, напр.: ілжэнавука, ілжэмастацтва, ілжэтэорыя;

2) уяўны, які наўмысна выдаецца за сапраўднае, напр.: ілжэатака, ілжэвучоны, ілжэпрарок, ілжэтрывога;

3) які лжэ, хавае ісціну, напр.: ілжэсведка, ілжэсведчанне;

4) у саставе складаных назваў: які мае адносіны да відаў, часткова падобных да іншых, асноўных відаў, напр.: ілжэакацыя, ілжэгарлачык, ілжэлістоўніца, ілжэскарпіён, ілжэязмін.

ілжэвучэ́нне і (пасля галосных) лжэвучэ́нне, -я, н.

Выдуманая, фальшывая тэорыя, якая выдаецца за навуковую.

ілжэсве́дка і (пасля галосных) лжэсве́дка, -і, ДМ -у, Т -ам, м; ДМ -дцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -дак.

Сведка, які (якая) дае лжывыя паказанні.

ілжэсве́дчанне і (пасля галосных) лжэсве́дчанне, -я, н.

Злачынства, якое выражаецца ў наўмыснай дачы лжывых паказанняў.

лжэ... гл. ілжэ...

лжэвучэ́нне гл. ілжэвучэнне.

лжэсве́дка гл. ілжэсведка.

лжэсве́дчанне гл. ілжэсведчанне.