Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хам, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек ніжэйшага саслоўя, звычайна селянін (гіст.).

2. Грубы, нахабны чалавек (разм., лаянк.).

|| ж. ха́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

хамава́ты, -ая, -ае.

Схільны да хамства, грубы (разм.).

|| наз. хамава́тасць, -і, ж.

хамелео́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Жывёліна атрада лускаватых, здольная мяняць афарбоўку покрыва ў залежнасці ад змен акаляючага асяроддзя.

2. перан. Чалавек, які часта мяняе свае думкі і погляды ў залежнасці ад абставін.

|| прым. хамелео́навы, -ая, -ае (да 1 знач.) і хамелео́нскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

хаме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Станавіцца хамам, пачынаць весці сябе па-хамску.

|| зак. ахаме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

хам’ё, -я́, н., зб. (разм., груб.).

Хамы.

Трэба пазбаўляцца ад хам’я.

хамі́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; незак. (разм.).

Паводзіць сябе груба і бесцырымонна.

Х. дарослым.

|| зак. нахамі́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць.

хамса́, -ы́, ж.

Дробная марская рыба, якая ўжыв. ў кансерваваным выглядзе; анчоус.

|| прым. хамсо́вы, -ая, -ае.

ха́мскі, -ая, -ае.

Уласцівы хаму; грубы, бесцырымонны.

Хамскія адносіны.

ха́мства, -а, н.

Хамскія паводзіны, грубасць, нахабнасць, бесцырымоннасць.

Трэба выкараняць х.

хаму́ла, -ы, мн. -ы, -му́л і -аў, м. (разм., зневаж.).

Хам.