Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раго́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. рагожа.

2. Баваўняная або палатняная тканіна з папарным перапляценнем ніці.

Сукенка з рагожкі.

раго́жына, -ы, ж. (разм.).

Кавалак рагожы.

Накрыць бочку рагожынай.

раго́з, -у, м.

Шматгадовая травяністая балотная расліна, коп’епадобны трыснёг.

|| прым. раго́завы, -ая, -ае і раго́зны, -ая, -ае.

рагу́, нескл., н.

Страва з дробных утушаных кавалачкаў мяса, рыбы або гародніны.

рагу́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж. (разм.).

Палка з развілінай.

рагу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. гл. рагуля.

2. толькі мн. Род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства казяльцовых.

рагу́ля, -і, мн. -і, -гу́ль, ж. (разм.).

1. Тое, што і рагуліна.

2. Ласкавая назва каровы.

|| памянш.-ласк. рагу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

рад¹, -а, М -дзе, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Лінія роўна размешчаных аднародных прадметаў.

Р. пладовых дрэў.

Стаяць радамі.

2. Сукупнасць з’яў, падзей і пад., якія ідуць адно за адным.

Рады пакаленняў.

3. Некаторая, звычайна немалая колькасць чаго-н.; шэраг.

Праслухалі р. лекцый.

4. толькі мн. Склад, асяроддзе.

У радах арміі.

5. Магазіны, ларкі, размешчаныя ў адну лінію.

Гандлёвыя рады.

6. Прабор у валасах.

Расчэсаныя на р. валасы.

У першых радах — уперадзе ўсіх.

|| памянш. радо́к, -дка́, мн. -дкі́ -дко́ў, м. (да 1 і 6 знач.); прым. радко́вы, -ая, -ае і радавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Радковая сяўба.

Радковая сеялка.

Радавая пасадка бульбы.

Радавая сеялка.

рад² гл. рады.

ра́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Парада, павучанне, як паступіць, як зрабіць.

Папрасіць рады.

2. Сумеснае абмеркаванне якіх-н. пытанняў; нарада.

Сямейная р.

3. Народны сход, а таксама савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды ў Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы.

Мясцовая р.

Выбарная р.

Рады няма — не хапае сілы, магчымасці справіцца з кім-, чым-н.