Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

халасты́¹, -а́я, -о́е.

1. Нежанаты.

Х. мужчына.

2. Уласцівы нежанатаму чалавеку.

Халастое жыццё.

3. Які складаецца з халасцякоў.

Халастая кампанія.

халасты́², -а́я, -о́е.

1. Не звязаны з выкананнем карыснай работы, не рабочы.

Матор працаваў на халастых абаротах.

Змагацца з халастым прабегам машын.

2. Не здольны паразіць цэль; не баявы (пра патрон, стральбу і пад.).

Х. выстрал.

халасця́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Нежанаты мужчына.

Стары х.

|| прым. халасця́цкі, -ая, -ае.

халасця́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

Незамужняя жанчына (звычайна пра немаладую).

хала́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Верхняе хатняе або рабочае адзенне, якое захінаецца або зашпіляецца.

Рабочы х.

2. Верхняе адзенне ў некаторых азіяцкіх народаў, полы якога захінаюцца адна за другую.

|| памянш. хала́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. хала́тны, -ая, -ае.

Халатная тканіна.

хала́тны¹, -ая, -ае.

Нядобрасумленны, нядбайны.

Халатныя адносіны да выканання сваіх абавязкаў.

|| наз. хала́тнасць, -і, ж.

хала́тны² гл. халат.

халва́, -ы́, ж.

Салодкі кандытарскі выраб у выглядзе спрасаванай масы з расцёртага сланечніку, арэхаў і пад.

|| прым. халво́вы, -ая, -ае.

Халвовая маса.

ха́лепа, -ы, ж. (разм.).

Надвор’е са снегам і дажджом; хлюпота.

|| прым. ха́лепны, -ая, -ае.

хале́ра, -ы, ж.

1. Востразаразная кішэчная хвароба, якая суправаджаецца рвотай, паносам, агульным парушэннем дзейнасці арганізма.

2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм., груб.).

Х. яго ведае.

|| прым. хале́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Халерная эпідэмія.