Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фуру́нкул, -а, мн. -ы, -аў, м.

Гнойнае запаленне валасянога мяшочка і сальнай залозы скуры.

фурункулёз, -у, м. (спец.).

Захворванне, пры якім на целе паяўляецца многа фурункулаў.

|| прым. фурункулёзны, -ая, -ае.

фу́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Багіня помсты ў старажытнарымскай міфалогіі.

2. перан. Злая, сварлівая жанчына (разм.).

фут, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адзінка вымярэння даўжыні ў некаторых краінах, роўная прыкладна 30 см.

футара́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і футляр.

|| прым. футара́льны, -ая, -ае.

футбалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які гуляе ў футбол.

|| ж. футбалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. футбалі́сцкі, -ая, -ае.

футбо́л, -а, м.

Спартыўная камандная гульня, у якой кожная з каманд імкнецца ўдарамі ног ці галавы забіць мяч у вароты праціўніка.

|| прым. футбо́льны, -ая, -ае.

Футбольнае поле.

футбо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., што (разм.).

1. Падкідаць што-н. нагою.

2. перан. Старацца пазбавіцца ад каго-, чаго-н., перадаючы ад аднаго да другога.

футбо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Трыкатажная кашуля, звычайна без гузікаў, каўняра і кішэняў.

футля́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скрынка або чахол, куды кладзецца рэч для захавання або перасцярогі ад чаго-н.

Ф. для акуляраў.

|| памянш. футля́рчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. футля́рны, -ая, -ае.