Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разгры́зці гл. грызці.

разгрэ́бці, -грабу́, -грабе́ш, -грабе́; -грабём, -грабяце́, -грабу́ць; разгро́б, -грэ́бла і -грабла́, -грэ́бла і -грабло́; -грабі́; -грэ́бены; зак., што.

Адгрэбці ў розныя бакі, раскідаць што-н. сыпкае, рыхлае; расчысціць ад чаго-н. сыпкага, рыхлага і пад.

Р. сена.

Р. кучу снегу.

|| незак. разграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разграба́нне, -я, н.

разгубі́цца, -гублю́ся, -гу́бішся, -гу́біцца; зак.

Страціць на нейкі час рашучасць, здольнасць разумець, дзейнічаць (ад хвалявання, страху, збянтэжанасці); прыйсці ў замяшанне.

Р. перад небяспекай.

|| незак. разгу́блівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разгубі́ць, -гублю́, -гу́біш, -гу́біць; -гу́блены; зак., каго-што.

Пагубляць, растраціць паступова (многіх, многае).

Р. рэчы.

Р. сяброў.

Р. веды.

|| незак. разгу́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

разгубля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

Тое, што і разгубіць.

разгу́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Моцнае, буйнае праяўленне чаго-н.

Р. шавінізму.

Р. мяцеліцы.

2. Нястрымнае п’янства, папойка.

разгу́лле, -я, н. (разм.).

Бурнае вяселле, вясёлае правядзенне часу.

Святочнае р.

разгу́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Павольна, не спяшаючыся, гуляць, хадзіць для адпачынку.

Р. у парку.

разгу́льны, -ая, -ае.

Схільны да разгулу (у 2 знач.); поўны разгулу (у 2 знач.).

Разгульная кампанія.

|| наз. разгу́льнасць, -і, ж.

разгульта́іцца, -а́юся, -а́ішся, -а́іцца; зак. (разм.).

Стаць гультаём, разленавацца.

Зусім разгультаіўся хлопец.

|| незак. разгульта́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.