Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хуткаце́чны, -ая, -ае.

1. Які імкліва цячэ.

Хуткацечная рака.

2. перан. Які хутка праходзіць, мінае.

Хуткацечнае жыццё.

|| наз. хуткаце́чнасць, -і, ж.

ху́ткі, -ая, -ае.

1. Які адбываецца з вялікай хуткасцю.

Хуткая хада.

Хутка (прысл.) бегаць.

2. Быстры ў сваіх рухах, дзеяннях, рашэннях і пад.; паспешлівы.

Хуткія крокі.

Х. погляд.

3. Які адбываецца ў кароткі адрэзак часу, а таксама які павінен адбыцца праз невялікі адрэзак часу.

Хуткая перамога.

Да хуткай сустрэчы.

хці́васць, -і, ж.

1. Празмернае імкненне задаволіць якое-н. жаданне.

Х. да яды.

2. Скупасць, сквапнасць, карыслівасць.

хці́вец, хці́ўца, мн. хці́ўцы, хці́ўцаў, м.

Той, каму ўласціва хцівасць, хцівы чалавек.

|| ж. хці́віца, -ы, мн. -ы, -ві́ц.

хці́вы, -ая, -ае.

1. Нястрымны ў імкненні задаволіць якое-н. жаданне, падкі да чаго-н.

Х. на грошы.

Х. на чужое дабро.

2. Які выражае хцівасць.

Х. погляд.

3. Скупы, карыслівы.

Хцівая пагоня за багаццем.