Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хво́сткі, -ая, -ае.

Які моцна хвошча, сцябае.

Хвосткая пуга.

хво́сцік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. хвост.

2. Кончык, частка чаго-н., якая выступае.

Яблык з хвосцікам.

З хвосцікам (разм.) — з лішкам, з невялікім дадаткам.

Тры гады з хвосцікам.

хвошч, хвашчу́, мн. хвашчы́, хвашчо́ў, м.

Шматгадовая споравая расліна сямейства хвашчовых з зялёнымі, звычайна галінастымі сцёбламі і лускаватым лісцем.

|| прым. хвашчо́вы, -ая, -ае.

хво́я, -і, мн. -і, хвой, ж.

1. Вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з высокім прамым ствалом і доўгай ігліцай; сасна.

Стромкія хвоі ўзнімаліся ў неба.

2. зб. Ігліца (разм.).

У лесе зямля была ўсыпана хвояй.

3. Галінка хвойнага дрэва.

|| прым. хваёвы, -ая, -ае і хво́йны, -ая, -ае.

Хваёвыя шышкі.

Х. лес.