Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ху́каць, -аю, -аеш, -ае; незак., на каго-што, у што і без дап.

Выпускаць ротам струмень паветра, каб сагрэць, прыцішыць боль і пад.

Х. на рукі.

|| аднакр. ху́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| зак. паху́каць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ху́канне, -я, н.

хуліга́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто груба парушае грамадскі парадак, займаецца хуліганствам.

|| ж. хуліга́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. хуліга́нскі, -ая, -ае.

хуліга́ністы, -ая, -ае (разм.).

1. Схільны да хуліганства.

Х. хлопец.

2. Такі, як у хулігана.

Хуліганістыя манеры.

хуліга́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак.

Груба парушаць грамадскі парадак, займацца хуліганствам.

|| зак. нахуліга́ніць, -ню, -ніш, -ніць.

хуліганнё, -я́, н., зб. (разм.).

Хуліганы.

Сабралася адно х.

хуліга́нства, -а, н.

Грубае парушэнне правіл грамадскага парадку; паводзіны, у якіх заключаецца непавага да грамадства, да чалавека.

Пакараць за х.

ху́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, хунт і -аў, ж.

1. У Іспаніі і краінах Лацінскай Амерыкі: назва розных аб’яднанняў, груповак, саюзаў.

2. Ваенная рэакцыйная тэрарыстычная групоўка, якая захапіла ўладу і ўстанавіла тэрарыстычную дыкгатуру.

хура́л, -а, м.

Выбарны орган вярхоўнай і мясцовай улады ў Манголіі.

хурма́, -ы́, ж.

Паўднёвае пладовае дрэва сямейства эбенавых з аранжавачырвонымі салодкімі пладамі, а таксама плады гэтага дрэва.

ху́ста, -ы, ДМ -сце, мн. -ы, хуст і -аў, ж.

Вялікая хустка.