Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

франдзёрства, -а, н. (кніжн.).

Незадаволенасць кім-, чым-н., якая выяўляецца ў імкненні супярэчыць каму-, чаму-н., крытыкаваць каго-, што-н.

франдзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак. (кніжн.).

Займацца франдзёрствам; выказваць незадаволенасць кім-, чым-н. з-за жадання супярэчыць.

|| наз. франдзі́раванне, -я, н.

франк, -а, мн. -і, -аў, м.

Грашовая адзінка Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і некаторых іншых краін да 2002 г., роўная 100 сантымам.

|| прым. фра́нкавы, -ая, -ае.

франт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які любіць модна апранацца; моднік.

|| ж. франці́ха, -і, ДМ -цісе, мн. -і, -ціх (разм.).

|| прым. франтаўскі́, -а́я, -о́е.

франтава́ты, -ая, -ае.

1. Схільны да франтаўства; які любіць франціць.

Ф. хлопец.

2. Пра адзенне, прычоску і пад.: моднага крою, фасону.

Ф. гарнітур.

|| наз. франтава́тасць, -і, ж.

франтаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто знаходзіўся або знаходзіцца ў час вайны на фронце.

|| ж. франтаві́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).

франтавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. фронт.

2. Прызначаны для патрэб фронту.

Ф. закон.

Франтавая аперацыя.

франта́льны, -ая, -ае.

1. Накіраваны ў бок фронту; лабавы.

Франтальная атака.

Ф. ўдар.

2. перан. Такі, які распаўсюджваецца на ўсіх, адбываецца адначасова; агульны.

Франтальная праверка дакументаў.

франтаўскі́, -а́я, -о́е.

1. гл. франт.

2. Які мае модны выгляд, крой (пра адзенне, абутак).

Ф. касцюм.

франтаўство́, -а́, н.

Залішняя ўвага да сваёй знешнасці, моднага адзення і пад.