Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

беспрыту́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Бяздомнае дзіця, падлетак, у якіх няма бацькоў і якія жывуць без выхавання, догляду.

|| ж. беспрыту́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

беспрыту́льны, -ая, -ае.

1. Які не мае ні бацькоў, ні прытулку; бяздомны.

Беспрытульнае дзіця.

2. перан. Пазбаўлены належнага догляду; занядбаны.

Беспрытульная гаспадарка.

|| наз. беспрыту́льнасць, -і, ж.

беспрычы́нны, -ая, -ае.

Які не мае ніякай прычыны; беспадстаўны.

Б. смех.

|| наз. беспрычы́ннасць, -і, ж.

беспрэцэдэ́нтны, -ая, -ае.

Які не мае прэцэдэнту, прыкладу ў мінулым.

Б. выпадак.

|| наз. беспрэцэдэ́нтнасць, -і, ж.

беспярэ́чны, -ая, -ае.

Які выконваецца без пярэчанняў.

Беспярэчнае выкананне пастановы.

|| наз. беспярэ́чнасць, -і, ж.

бессардэ́чны, -ая, -ае.

Пазбаўлены сардэчнасці, чуласці ў адносінах з людзьмі, бяздушны, жорсткі.

Бессардэчная жанчына.

Б. ўчынак.

|| наз. бессардэ́чнасць, -і, ж.

бессаро́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Бессаромны, нясціплы чалавек.

|| ж. бессаро́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

бессаро́мны, -ая, -ае.

Які не мае сораму; нахабны.

Бессаромныя паводзіны.

|| наз. бессаро́мнасць, -і, ж.

бессістэ́мны, -ая, -ае.

Не прыведзены ў пэўную сістэму; бязладны.

Бессістэмная лекцыя.

Выкладаць бессістэмна (прысл.).

|| наз. бессістэ́мнасць, -і, ж.

бессмяро́тны, -ая, -ае.

1. Які ніколі не памірае, вечна жывы.

Б. народ.

2. Які застаецца назаўсёды ў памяці людзей, неўміручы (высок.).

Б. подзвіг.

Бессмяротнае імя.

|| наз. бессмяро́тнасць, -і, ж.