Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бескасцёвы, -ая, -ае.

Які не мае касцяка, касцей.

бескватэ́рны, -ая, -ае.

Які не мае кватэры.

бесклапо́тны, -ая, -ае.

Які не праяўляе клопату, турбот пра свае справы, паводзіны і пад.

Б. чалавек.

|| наз. бесклапо́тнасць, -і, ж.

бескульту́р’е, -я, н. (разм.).

Тое, што і бескультурнасць.

бескульту́рнасць, -і, ж.

Адсутнасць усякай культуры.

беспаваро́тны, -ая, -ае.

Канчатковы, які не будзе зменены.

Беспаваротнае рашэнне.

|| наз. беспаваро́тнасць, -і, ж.

беспаве́траны, -ая, -ае.

Не запоўнены паветрам.

Беспаветраная прастора.

беспадста́ўны, -ая, -ае.

Які не мае пад сабою падстаў; нічым не абгрунтаваны.

Беспадстаўнае абвінавачванне.

|| наз. беспадста́ўнасць, -і, ж.

беспазвано́чны, -ая, -ае.

Які не мае пазваночніка.

Беспазваночныя жывёлы.

Атрад беспазваночных (наз.).

беспакара́ны, -ая, -ае.

Які астаўся непакараны, не атрымаў пакарання.

Беспакаранае злачынства.

Прайсці беспакарана (прысл.).

|| наз. беспакара́насць, -і, ж.