Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

беспераса́дачны, -ая, -ае.

Які адбываецца без перасадак.

Б. рэйс.

бесперашко́дны, -ая, -ае.

Які не мае перашкод, не звязаны з імі.

Б. выезд.

|| наз. бесперашко́днасць, -і, ж.

бесперспекты́ўны, -ая, -ае.

Пазбаўлены перспектыў, будучага.

Б. план.

|| наз. бесперспекты́ўнасць, -і, ж.

беспрабу́дны, -ая, -ае.

1. Пра сон: моцны, працяглы.

Б. сон.

Спаць беспрабудна (прысл.).

2. перан. Пра п’яніц, п’янства: бесперапынны, пастаянны.

Б. п’яніца.

|| наз. беспрабу́днасць, -і, ж.

беспрадме́тны, -ая, -ае.

Які не мае пэўнай мэты; без зместу.

Беспрадметныя спрэчкі.

|| наз. беспрадме́тнасць, -і, ж.

беспрасве́тны, -ая, -ае.

1. Вельмі цёмны; бясконцы (пра дождж, цемру і пад.).

Беспрасветная ноч.

2. перан. Вельмі сумны, без надзеі на што-н. лепшае.

Б. сум.

|| наз. беспрасве́тнасць, -і, ж.

беспрацо́ўе, -я, н.

1. Сацыяльна-эканамічная з’ява, калі частка працаздольнага насельніцтва не знаходзіць сабе рабочага месца; наяўнасць беспрацоўных.

Рост беспрацоўя.

2. Стан беспрацоўнага чалавека.

беспрацо́ўны, -ая, -ае.

Які не мае работы; пазбаўлены магчымасці атрымліваць пастаянны заробак.

Беспрацоўныя рабочыя.

Дапамога беспрацоўным (наз.).

беспрацэ́нтны, -ая, -ае.

На які не налічваюцца працэнты.

Беспрацэнтная пазыка.

беспрынцыпо́вы, -ая, -ае.

Які не мае ніякіх прынцыпаў, пазбаўлены маральных асноў.

Б. чалавек.

|| наз. беспрынцыпо́васць, -і, ж.