Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

белетры́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Апавядальная мастацкая літаратура, разлічаная на масавага чытача.

|| прым. белетрысты́чны, -ая, -ае.

белізна́, -ы́, ж.

Яркі, чысты белы колер чаго-н.

Б. снягоў.

белужы́ны гл. бялуга.

белушы́ны гл. бялуха.

бе́лы, -ая, -ае.

1. Які мае колер снегу, малака, крэйды.

Б. конь.

Белая бяроза.

2. Светлы, ясны.

Белыя ночы.

3. Варожы савецкай уладзе, контррэвалюцыйны.

Белая армія.

Разгром белых (наз.).

4. Які мае светлы колер скуры (пра ра́су¹).

Белае мяса — цяляціна або курынае мяса.

Белая гарачка — цяжкае псіхічнае захворванне ў выніку алкагалізму.

Сярод белага дня (разм.) — удзень, днём.

бельведэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая вежа над будынкам як архітэктурнае ўпрыгожанне або альтанка, павільён на ўзвышаным месцы.

Палац з бельведэрам.

бельгі́йцы, -аў, адз. бельгі́ец, -гійца, м.

Асноўнае насельніцтва Бельгіі.

|| ж. бельгі́йка, -і, ДМ -гійцы, мн. -і, -гі́ек.

|| прым. бельгі́йскі, -ая, -ае.

бельэта́ж, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Другі паверх у дамах-асабняках.

2. Ярус у тэатры непасрэдна над партэрам або амфітэатрам.

|| прым. бельэта́жны, -ая, -ае.

беляшы́, -о́ў, адз. бяля́ш, беляша́, м.

Невялікія круглыя піражкі з мясной начынкай.

бемо́ль, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Нотны знак, які азначае паніжэнне гуку на паўтон.

|| прым. бемо́льны, -ая, -ае.