Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

белабры́сы, -ая, -ае (разм.).

З вельмі светлымі бровамі, валасамі, вейкамі.

Б. хлопец.

|| наз. белабры́сасць, -і, ж.

белавы́, -а́я, -о́е.

Перапісаны начыста.

Б. экзэмпляр рукапісу.

белагало́вы, -ая, -ае.

Які мае светлыя або сівыя валасы.

белагвардзе́ец, -дзе́йца, мн. -дзе́йцы, -дзе́йцаў, м.

У гады Грамадзянскай вайны: член белай гвардыі — рускіх ваенных фарміраванняў, што змагаліся супраць савецкай улады.

|| прым. белагвардзе́йскі, -ая, -ае.

белагру́ды, -ая, -ае.

У якога белыя грудзі.

Белагрудыя ластаўкі.

белагры́вы, -ая, -ае.

З белай грывай.

Белагрывыя коні.

беладо́нна, -ы, ж.

1. Ядавітая расліна сямейства паслёнавых з чорнымі ягадамі.

2. Лякарства, прыгатаванае з карэння і лісця гэтай расліны.

беладрэ́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Сталяр, які вырабляе простую непаліраваную мэблю з дрэва.

белакро́ўе, -я, н.

Тое, што і лейкоз.

белаку́ры, -ая, -ае.

Са светла-русымі валасамі.

Белакурая дзяўчынка.