Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

белару́сы, -аў, адз.у́с, -а, м.

1. Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

2. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

|| ж. белару́ска, -і, ДМу́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. белару́скі, -ая, -ае.

Беларуская мова.

белару́чка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -чцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -чак (разм.).

Чалавек, які цураецца фізічнай працы, наогул цяжкай работы.

белары́біца, -ы, мн. -ы, -біц, ж.

Рыба сямейства ласасёвых.

беласне́жны, -ая, -ае.

Вельмі белы.

Беласнежная сарочка.

беластво́лы, -ая, -ае.

З белым ствалом.

Беластволыя бярозы.

беласце́нны, -ая, -ае.

З белымі сценамі.

Б. палац.

белатва́ры, -ая, -ае.

З вельмі белым тварам.

Белатварая паненка.

белашва́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Жанчына, якая шые бялізну.

белашве́йны, -ая, -ае.

Які звязаны з шыццём бялізны.

Белашвейнае атэлье.

белетры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Аўтар белетрыстычных твораў.

|| ж. белетры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.