Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хрызантэ́ма, -ы, мн. -ы, -тэ́м, ж.

Дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з пышнымі махровымі кветкамі рознага колеру.

|| прым. хрызантэ́мны, -ая, -ае.

хрып, -у, мн. -ы, -аў, м.

Хрыплы гук, хрыпенне.

хрыпава́ты, -ая, -ае.

Злёгку хрыплы.

Х. голас.

|| наз. хрыпава́тасць, -і, ж.

хрыпата́, -ы́, ДМ -паце́, ж.

Наяўнасць хрыпу ў голасе.

хрыпа́ты, -ая, -ае.

Глухаваты, сіплы, нячысты па тоне; хрыплы (пра гук).

хрыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

Хрыпла гаварыць, пакутаваць ад хрыпаты.

|| наз. хрыпа́нне, -я, н.

хрыпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; незак.

1. Утвараць хрыплыя гукі.

Дзед цяжка дыхае і хрыпіць.

2. Хрыпла гучаць.

Радыёпрыёмнік хрыпіць.

|| наз. хрыпе́нне, -я, н.

хрыплі́вы, -ая, -ае.

Трохі хрыплы, з хрыпатой.

Х. голас.

|| наз. хрыплі́васць, -і, ж.

хры́плы, -ая, -ае.

3 нячыстым тонам, сіплы (пра гукі).

Х. голас.

Хрыплыя гукі гармоніка.

|| наз. хры́пласць, -і, ж.

хры́пнуць, -ну, -неш, -не; хрып, -пла; -ні; незак.

1. Пачынаць гаварыць хрыпла, губляць чыстату голасу.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Станавіцца хрыплым.

Голас хрыпне.

|| зак. ахры́пнуць, -ну, -неш, -не; ахры́п, -пла; -ні.