хро́ніка, -і, ДМ -ніцы, мн. -і, -нік, ж.
1. Запіс падзей у храналагічнай паслядоўнасці; летапіс.
2. Літаратурны твор, у якім паслядоўна паказана гісторыя грамадскіх, палітычных, сямейных і інш. падзей.
Сямейная х. пісьменніка.
3. Аддзел паведамленняў у газеце.
4. Фільм, прысвечаны падзеям бягучага грамадскага жыцця.
|| прым. храніка́льны, -ая, -ае.
Х. жанр.
Хранікальныя запісы.
хро́снік, -а, мн. -і, -аў, м.
Хросны сын у адносінах да хросных бацькоў.
хро́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
Хросная дачка ў адносінах да хросных бацькоў.
хро́сны, -ая, -ае.
Які ўдзельнічае ў абрадзе хрышчэння.
Х. бацька.
Хросная маці.
Х. сын.
Хросная дачка.
хру́мкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Тое, што і хрумстаць.
Конь хрумкае авёс.
|| наз. хру́мканне, -я, н.
хру́мстаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Есці, жаваць з хрустам.
Х. агурок.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утвараць хруст.
Хрумстае пыл на зубах.
|| наз. хру́мстанне, -я, н.
хру́мсткі, -ая, -ае.
Які хрумсціць.
Х. сухар.
|| наз. хру́мсткасць, -і, ж.
хрумсце́ць, -мшчу́, -мсці́ш, -мсці́ць; незак.
Тое, што і хрумстаць.
хруст, -у, М -сце, м.
Трэск ад чаго-н., што крышыцца, ломіцца і пад.
Х. яловых лапак пад нагамі.
хруста́лік, -а, мн. -і, -аў, м.
Частка вока ў выглядзе празрыстай дваякавыпуклай лінзы.