Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

флюс¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

Гнойнае запаленне дзясны або надкосніцы.

|| прым. флю́сны, -ая, -ае.

флюс², -у, мн. флюсы́, -о́ў, м. (спец.).

Матэрыял, які дадаюць да руды пры плаўцы, каб лягчэй аддзяліць метал ад пустой пароды.

|| прым. флю́савы, -ая, -ае і флю́сны, -ая, -ае.

флянс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адно каліва расады.

Флянсы капусты.

2. Бакавы парастак, пасынак.

|| прым. фля́нсавы, -ая, -ае.

флянсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; незак., што.

1. Садзіць, рассаджваць флянсы.

Ф. лес.

2. Абломваць непатрэбныя флянсы (у 2 знач.).

Ф. памідоры.

фокстэр’е́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі сабака з пароды тэр’ераў, з якім палююць на лісіц, барсукоў і іншых невялікіх звяроў, што жывуць у норах.

фо́кус¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пункт перасячэння адбітых або праломленых прамянёў, якія падаюць на аптычную сістэму паралельным пучком.

2. Пункт, у якім прадмет, што фатаграфуецца або разглядаецца пры дапамозе аптычнага прыбора, мае найлепшую рэзкасць, выразнасць.

Навесці лінзы на ф.

3. Ачаг запаленчага працэсу ў арганізме (спец.).

Ф. у лёгкіх.

4. перан. Цэнтр якіх-н. з’яў, уласцівасцей, падзей.

|| прым. фака́льны, -ая, -ае і фо́кусны, -ая, -ае.

фо́кус², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Лоўкі прыём, заснаваны на падмане зроку, увагі пры дапамозе хуткага і ўмелага руху, спрыту.

Дзіўны ф.

2. перан. Выдумка, хітрасць.

3. звычайна мн., перан. Капрызы, прычуды (разм.).

Вечныя фокусы з ядой.

|| прым. фо́кусны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Фокуснае мастацтва.

фо́куснік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Артыст, які паказвае фокусы² (у 1 знач.).

2. перан. Чалавек, здольны да хітрыкаў, махлярства.

|| ж. фо́кусніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. фо́кусніцкі, -ая, -ае.

фо́куснічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Рабіць, паказваць фокусы² (у 1 знач.).

2. Займацца якімі-н. хітрасцямі, выдумкамі.

|| наз. фо́куснічанне, -я, н.

фо́льга, -і, ДМ фо́льзе, ж.

Вельмі тонкі металічны ліст, ужываецца ў вытворчасці люстэркаў, для ўпакоўкі харчовых прадуктаў і пад.

|| прым. фо́льгавы, -ая, -ае.