Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

балансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

1. Захоўваць пры няўстойлівым становішчы раўнавагу пры дапамозе рухаў цела.

Б. на канаце.

2. Падводзіць баланс¹ (у 2 знач.; спец.).

3. што. Прыводзіць у адпаведныя суадносіны ўзаемазвязаныя часткі чаго-н. (спец.).

4. што. Ураўнаважваць рухомыя дэталі машын, механізмаў (спец.).

|| зак. збалансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

|| наз. балансава́нне, -я, н.

балансёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Цыркавы артыст, які балансуе на канаце.

|| ж. балансёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. балансёрскі, -ая, -ае.

балансі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Доўгі шост, пры дапамозе якога балансёр захоўвае раўнавагу на канаце.

2. Дэталь у машыне, механізме, якая перадае рух ад адной часткі да другой.

|| прым. балансі́рны, -ая, -ае.

бала́ст, -у, М -сце, м.

1. Спецыяльны груз, які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля, а таксама груз для рэгулявання вышыні палёту аэрастата.

2. перан. Што-н. лішняе, непатрэбнае, што не прыносіць ніякай карысці.

3. Шчэбень або пясок, якім засыпаюць чыгуначнае палатно і на які ўкладваюць шпалы (спец.).

Сухі б.

Платформы з баластам.

|| прым. бала́сны, -ая, -ае.

балаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Свавольнік, дураслівец.

|| ж. балаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц.

балаўны́, -а́я, -о́е (разм.).

1. Свавольны, дураслівы.

2. Распешчаны, сапсаваны залішнім патураннем, увагай.

балахо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Халат шырокага крою, які раней насілі сяляне, а таксама наогул шырокая бясформенная вопратка.

Ішоў незнаёмы ў доўгім балахоне.

|| прым. балахо́нны, -ая, -ае.

балаці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Нізкае, балоцістае месца.

балаці́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся і балатава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак. і незак.

Вылучыць (вылучаць) сваю кандыдатуру на выбарах.

Б. ў дэпутаты.

балаці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны і балатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго-што.

Выбраць (выбіраць) каго-н. галасаваннем шляхам падачы бюлетэняў або ставіць што-н. на галасаванне.

Б. прапанову.

|| наз. балаці́раванне, -я, н. і балатава́нне, -я, н.

|| прым. балаціро́вачны, -ая, -ае.

Б. бюлетэнь.