Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

балка́рцы, -аў, адз. -рац, -рца, м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае частку насельніцтва Кабардзіна-Балкарыі, што ўваходзіць у Расійскую Федэрацыю.

|| ж. балка́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. балка́рскі, -ая, -ае.

балко́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома.

Адпачываць на балконе.

2. Сярэдні або верхні ярус у тэатры.

|| памянш. балко́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. балко́нны, -ая, -ае.

Балконныя дзверы.

бало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяльная пасудзіна для вадкасцей ці газаў.

Газавы б.

2. Гумавая аўтамабільная або іншая камера, якая напаўняецца паветрам.

Залатаны б.

3. Абалонка аэрастата, дырыжабля, якая напаўняецца газам (спец.).

|| памянш. бало́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. бало́нны, -ая, -ае.

бало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Парода маленькіх хатніх сабачак з доўгай шаўкавістай поўсцю.

бало́та, -а, Мо́це, мн. -ы, -ло́т, н.

1. Нізкае багністае месца са стаячай вадой.

Куп’істае б.

Вада патыхае балотам.

2. Вялікая гразь на вуліцы, у двары (разм.).

3. перан. Усё, што характарызуецца застоем, бяздзейнасцю, маральным падзеннем.

|| памянш. бало́тца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. бало́тны, -ая, -ае.

Балотная расліннасць.

бало́цісты, -ая, -ае.

1. Багаты на балоты.

Б. край.

2. Забалочаны, багністы.

Балоцістая мясцовасць.

|| наз. бало́цістасць, -і, ж.

ба́лты, -аў.

Група старажытных індаеўрапейскіх плямён, якія гаварылі на балтыйскіх мовах.

|| прым. ба́лцкі, -ая, -ае.

балы́к, -у́, м.

Прасоленая і правяленая або правэнджаная хрыбтовая частка асятровых і ласасёвых рыб.

Асятровы б.

|| прым. балыко́вы, -ая, -ае.

Балыковыя вырабы.

баль, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Вечар з танцамі і забавамі.

Выпускны б.

2. Вялікі званы абед.

3. перан. Нястомны разгул чаго-н. (рэакцыі, ваеншчыны і пад.).

Баль-маскарад — касцюміраваны вечар з танцамі.

|| прым. ба́льны, -ая, -ае.

Бальныя танцы.

бальза́каўскі, -ая, -ае.

У выразе: бальзакаўскі ўзрост — узрост жанчыны ад 30 да 40 гадоў.