Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

балеры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Артыстка балета; танцоўшчыца.

бале́т, -а, Ме́це, м.

1. Від сцэнічнага мастацтва, змест якога раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах.

Класічны б.

2. Тэатральнае прадстаўленне на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі, а таксама музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля.

3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць такое прадстаўленне.

|| прым. бале́тны, -ая, -ае.

Балетная школа.

балетама́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Заўзяты аматар балета як відовішча.

|| ж. балетама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. балетама́нскі, -ая, -ае.

балетама́нія, -і, ж.

Надзвычайнае захапленне балетам як відовішчам.

балетма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м.

Пастаноўшчык танцаў у балеце (у 2 знач.).

|| прым. балетма́йстарскі, -ая, -ае.

бале́ць¹, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -лі́ць; незак.

1. Выклікаць адчуванне болю.

Сэрца баліць.

Баліць (безас.) пад лыжачкай.

Душа баліць (перан.).

2. перан. Хваляваць, турбаваць.

Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць.

бале́ць², -е́ю, -е́еш, -е́е; незак., за каго-што (разм.).

Востра перажываць за поспехі ці няўдачы спартыўнай каманды, за выступленне спартсмена і пад.

Б. за зборную краіны.

бале́я, -і, мн. -і, -ле́й, ж.

Вялікая нізкая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны.

Паласкаць бялізну ў балеі.

|| памянш. бале́йка, -і, ДМе́йцы, мн. -і, -ле́ек, ж.

|| прым. бале́йны, -ая, -ае.

балі́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі яркі метэор.

|| прым. балі́дны, -ая, -ае.

балі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае законы руху цяжкага цела, кінутага пад некаторым вуглом да гарызонту.

2. Навука аб законах руху снарадаў.

|| прым. балісты́чны, -ая, -ае.

Балістычная ракета.