Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бактэ́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Мікраскапічны аднаклетачны арганізм.

|| прым. бактэрыя́льны, -ая, -ае.

Бактэрыяльная інфекцыя.

бактэрыяло́гія, -і, ж.

Навука пра бактэрыі.

Дасягненні ў галіне бактэрыялогіі.

|| прым. бактэрыялагі́чны, -ая, -ае.

Бактэрыялагічная вайна (з прымяненнем хваробатворных бактэрый як сродку масавага паражэння).

бал, ба́ла, мн. ба́лы, -аў, м.

1. Адзінка вымярэння сілы або ступені якой-н. прыроднай з’явы.

Вецер у пяць балаў.

2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальнай установе, дасягненняў у спорце.

Набраць дваццаць балаў.

|| прым. ба́льны, -ая, -ае і ба́лавы, -ая, -ае.

Сістэма балавай (бальнай) ацэнкі.

балабо́лка, -і, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

1. Бразготка, якую чапляюць жывёле на шыю, каб не гублялася.

2. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -лцы, Т -ай (-аю), ж. Чалавек, які хутка і многа гаворыць; пустаслоў.

балабо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка.

2. перан. Балбатун, пустаслоў.

|| ж. балабо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак (да 2 знач.).

балабо́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. (разм.).

1. Звінець, гучаць.

2. перан. Балбатаць, шпарка, несупынна гаварыць.

Б. увесь дзень.

ба́лаваць, -лую, -луеш, -луе; -луй; -лаваны; незак., каго (што).

Занадта песціць, патураць жаданням.

Б. гасцінцамі.

Маці яго балуе.

|| зак. зба́лаваць, -лую, -луеш, -луе; -луй; -лаваны.

балага́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Часовае лёгкае збудаванне з дошак для тэатральных, цыркавых паказаў, для гандлёвых патрэб, жылля і пад. (уст.).

2. Старадаўні народны вандроўны тэатр; тэатральнае відовішча камічнага характару з прымітыўным сцэнічным афармленнем.

3. перан. Пра што-н. несур’ёзнае, шумнае, бязладнае (разм.).

|| прым. балага́нны, -ая, -ае.

балага́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. (разм.).

Крыўляцца, гарэзаваць.

балаго́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы.

|| прым. балаго́льскі, -ая, -ае.

Б. занятак.