Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ба́йка², -і, ДМ ба́йцы, ж.

Мяккая баваўняная тканіна з прыгладжаным ворсам.

|| прым. ба́йкавы, -ая, -ае.

Байкавая коўдра.

байкапі́сец, -пісца, мн. -пісцы, -пісцаў, м.

Аўтар баек¹ (у 1 знач.).

Выдатны б.

байкатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго-што.

Падвяргаць байкоту.

Б. выбары.

Б. рашэнні.

байко́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Спосаб уздзеяння на асобу, арганізацыю, дзяржаву і пад., калі цалкам або часткова спыняюцца адносіны з імі.

Аб’явіць б. бракаробам.

байні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Адтуліна ў сцяне абарончых збудаванняў для вядзення агню.

|| прым. байні́чны, -ая, -ае.

байстру́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм., груб.).

Пазашлюбнае дзіця.

бай-ба́й, выкл.

1. Прыпеў пры закалыхванні дзіцяці.

2. Спаць (у дзіцячай мове).

Пайсці б.

бак¹, ба́ка, мн. ба́кі, ба́каў, м.

Закрытая пасудзіна для вадкасцей.

Б. бензіну.

|| памянш. бачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. ба́кавы, -ая, -ае.

бак², ба́ка, м.

Насавая частка верхняй палубы судна.

|| прым. ба́кавы, -ая, -ае.

бакава́я, -о́й.

У выразе: на бакавую (разм.) — легчы (лажыцца) спаць.

Пад’еў ды на бакавую.