Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бады́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Звычайна сухое сцябло аднагадовай расліны.

Кукурузныя бадылі.

бае́ц, байца́, мн. байцы́, байцо́ў, м.

1. Удзельнік баёў; воін.

Бясстрашны б.

2. Радавы ваеннаслужачы, салдат.

Б. нацыянальнай арміі.

|| прым. байцо́ўскі, -ая, -ае.

ба́ечнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто расказвае байкі.

Слухаць баечніка.

|| ж. ба́ечніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

баёк, байка́, мн. байкі́, байко́ў, м.

Дэталь механізма, машыны, зброі, якая перадае ўдарнае ўздзеянне.

бажаство́, -а́, мн. бо́жаствы, -аў, н.

Стваральнік свету паводле рэлігійных уяўленняў; Бог.

бажні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Паліца з абразамі.

2. Памяшканне для маленняў.

бажо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

Статуэтка, якая ўвасабляе бажаство.

бажы́цца, бажу́ся, бо́жышся, бо́жыцца; незак.

Клясціся імем Бога.

Не бажыцеся, вам і так вераць.

|| зак. пабажы́цца, -бажу́ся, -бо́жышся, -бо́жыцца.

|| наз. бажэ́нне, -я, н.

ба́за, -ы, мн. -ы, баз, ж.

1. Ніжняя апорная частка збудавання, калоны (спец.).

Б. калоны.

2. Аснова, тое, на чым грунтуецца што-н.

Тэарэтычная б.

3. Апорны пункт узброеных сіл краіны на пэўнай тэрыторыі.

Ваенна-марская б.

4. Установа, прадпрыемства і пад. па забеспячэнні або абслугоўванні каго-, чаго-н.

Турысцкая б.

5. Склад, месца для захоўвання тавараў, матэрыялаў.

Прадуктовая б.

|| прым. ба́завы, -ая, -ае (да 2, 4 і 5 знач.).

базава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся і базі́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся; незак.

1. на чым. Асноўвацца на чым-н., грунтавацца.

Б. на фактах.

2. Размяшчацца дзе-н., мець пэўную базу.

Б. ў лясах.