Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ілюміна́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Круглае акно ў борце самалёта, касмічнага карабля або судна, якое герметычна закрываецца.

Глядзець праз і.

|| прым. ілюміна́тарны, -ая, -ае.

ілюміна́цыя, -і, ж.

Яркае дэкаратыўнае асвятленне вуліц, будынкаў, паркаў і інш.

Святочная і.

|| прым. ілюмінацы́йны, -ая, -ае.

ілюстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

1. Даць (даваць) малюнкі, якія суправаджаюць, паясняюць змест твора.

І. кнігу.

2. перан. Пацвердзіць (пацвярджаць) што-н. чым-н. наглядным, канкрэтным (прыкладам, словам, жэстам і пад.).

І. адказ прыкладамі.

|| зак. таксама праілюстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. ілюстра́цыя, -і, ж. і ілюстрава́нне, -я, н.

ілюстра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, які ілюструе кнігі.

|| прым. ілюстра́тарскі, -ая, -ае.

ілюстра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. гл. ілюстраваць.

2. Малюнак у кнізе, часопісе і пад., які суправаджае тэкст або тлумачыць змест.

Альбом з ілюстрацыямі.

3. перан. Прыклад, які дапаўняе, пацвярджае што-н.

Бліскучая і.

|| прым. ілюстрацы́йны, -ая, -ае.

І. матэрыял.

львяня́ і ільвянё гл. ільвяня.