Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рабаці́нне, -я, н.

1. Вяснушкі або ямкі на скуры пасля воспы (разм.).

На носе многа рабаціння.

2. Рабізна на паверхні вады.

Ад лёгкага ветру па вадзе пайшло р.

рабаці́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́ць; незак.

1. што. Пакрываць рабаціннем (у 2 знач.), рабізной (у 1 знач.).

Ветрык злёгку рабаціў лужыны.

2. Выклікаць адчуванне рабізны, стракатасці ў вачах.

Аж р. у вачах.

рабаця́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМя́зе, Т-ай (-аю), ж., мн. -і, -ця́г (разм.).

1. Старанны, шчыры працаўнік.

2. Рабочы чалавек.

рабаця́шчы, -ая, -ае (разм.).

Які любіць працу, многа і добра працуе; старанны.

Р. сын.

рабе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

1. Станавіцца рабым, пакрывацца рабізной.

2. Віднецца, здавацца рабым ад чаго-н. рознакаляровага.

рабізна́, -ы́, ж.

1. Лёгкае хваляванне воднай паверхні.

Рэчка пакрывалася рабізной.

2. Стракатасць, мноства рознакаляровых кропак у вачах.

З’явілася нейкая р. ў вачах.

ра́бін, а, мн. -ы, -аў, м.

Служыцель культу ў яўрэйскай рэлігійнай абшчыне.

|| прым. ра́бінскі, -ая, -ае.

рабі́на, -ы, мн. -ы, -бін, ж.

Дрэва з гронкамі дробных гаркаватых аранжавачырвоных пладоў, а таксама ягады гэтага дрэва.

Пад акном расцвіла маладая р.

Чарнаплодная рабіна — куст сямейства ружакветных, які дае плады ў выглядзе вялікіх чорных ягад.

|| памянш. рабі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. рабі́навы, -ая, -ае.

Рабінавая настойка.

рабі́навы, -ая, -ае.

1. гл. рабіна.

2. Які нагадвае сабой колер ягад рабіны; аранжава-чырвоны.

Р. колер.

рабі́наўка, -і, ДМ -наўцы, ж. (разм.).

Рабінавая наліўка або настойка.