Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

цемнаво́кі, -ая, -ае.

Які мае цёмныя вочы.

цемнаску́ры, -ая, -ае.

Які мае цёмны колер скуры.

Цемнаскурыя плямёны.

цемната́, -ы́, ДМ -наце́, ж.

1. Адсутнасць святла, асвятлення; цемра.

У хаце ц., хоць яшчэ не вечар.

2. перан. Невуцтва, культурная адсталасць.

3. Пра недасведчанага або малаадукаванага чалавека (разм.).

цемнатва́ры, -ая, -ае.

1. Які мае смуглявы, цёмны твар.

2. Які мае колер твару, уласцівы негроіднай расе.

це́мра, -ы, ж.

1. Адсутнасць святла, густы змрок, цемната.

Начная ц.

2. перан. Культурная адсталасць; невуцтва.

3. перан. Увасабленне зла, пакут, цемрашальства.

Перамога святла над цемрай.

|| прым. це́мраны, -ая, -ае.

це́мрадзь, -і, ж. (разм.).

Тое, што і цемра.

цемраша́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Носьбіт рэакцыйнай, варожай прагрэсу і культуры ідэалогіі; рэакцыянер.

|| прым. цемраша́льскі, -ая, -ае.

цемраша́льства, -а, н.

Погляды і паводзіны цемрашалаў, варожасць да прагрэсу і культуры.

це́мя, це́мя і це́мені, н.

Верхняя частка галавы, а таксама верх чэрапа паміж лобнымі, патылічнымі і скроневымі касцямі.

|| памянш.-ласк. це́мечка, -а, н.

|| прым. цемянны́, -а́я, -о́е.

цене... (а таксама ценя...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да ценю (у 1 знач.), напр.: ценелюбівы, ценевынослівы.