Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цеплаадда́ча, -ы, ж. (спец.).

1. Аддача цяпла нагрэтым целам у акаляючае асяроддзе.

2. У фізіялогіі: вылучэнне цяпла жывёльным арганізмам у працэсе яго жыццядзейнасці.

цеплаахо́ва, -ы, ж. (спец.).

Тое, што і цеплаізаляцыя.

|| прым. цеплаахо́ўны, -ая, -ае.

цеплаво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лакаматыў з рухавіком унутранага згарання.

|| прым. цеплаво́зны, -ая, -ае.

цеплавы́, -а́я, -о́е.

Які мае адносіны да цеплаты (у 1 знач.), заснаваны на дзеянні цеплаты.

Цеплавая энергія.

Цеплавая электрастанцыя.

цеплаёмістасць, -і, ж. (спец.).

Колькасць цеплаты, якая паглынаецца целам пры награванні на 1°С або якая аддаецца целам пры ахалоджванні на 1°С.

цеплаёмісты, -ая, -ае. (спец.).

1. Які валодае вялікай цеплаёмістасцю.

2. Які патрабуе вялікіх затрат цяпла, паліва.

Цеплаёмістая вытворчасць.

цеплазабеспячэ́нне, -я, н.

Цэнтралізаванае забеспячэнне жылых дамоў і прамысловых прадпрыемстваў гарачай вадой і парай для ацяплення, бытавых і тэхнічных патрэб.

цеплаізаля́цыя, -і, ж.

Ахова жылых, вытворчых і іншых збудаванняў, цеплаўстановак, трубаправодаў і пад. ад непажаданага цеплавога абмену з акаляючым асяроддзем.

Ц. трубаправода.

|| прым. цеплаізаляцы́йны, -ая, -ае.

цеплакро́ўныя, -ых, адз. -ае, -ага, н.

Жывёлы з адносна пастаяннай тэмпературай цела, якая не залежыць ад тэмпературы навакольнага асяроддзя (большасць млекакормячых і птушкі).

цеплалюбі́вы, -ая, -ае.

Які баіцца ўздзеяння нізкіх тэмператур, любіць цяпло, жыве ў цяпле, у цёплым клімаце.

Цеплалюбівыя расліны.

|| наз. цеплалюбі́васць, -і, ж.