Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

цеплаперада́ча, -ы, ж. (спец.).

Цеплаабмен паміж двума цепланосьбітамі або іншымі асяроддзямі цераз цвёрдую сценку, якая іх размяжоўвае.

цеплаправо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Трубаправод для перадачы на адлегласць гарачай вады, пары.

цеплаправо́днасць, -і, ж. (спец.).

Уласцівасць цел перадаваць цеплыню ад нагрэтых участкаў да больш халодных.

цеплаправо́дны, -ая, -ае (спец.).

Якому ўласціва цеплаправоднасць.

цепласілавы́, -а́я, -о́е.

Звязаны з пераўтварэннем цеплавой энергіі ў які-н. іншы від энергіі.

Цепласілавая ўстаноўка.

цеплата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж.

1. гл. цёплы.

2. Форма руху матэрыі — беспарадачны рух часціц цела; энергетычная характарыстыка цеплаабмену, што вызначаецца колькасцю энергіі, якую атрымлівае награваемае цела (спец.).

Адзінка цеплаты.

3. Тое, што і цеплыня (разм.).

цеплатво́рнасць, -і, ж.

1. гл. цеплатворны.

2. Колькасць цяпла ў калорыях, якую выдзяляе 1 кг якога-н. рэчыва пры поўным згаранні (спец.).

цеплатво́рны, -ая, -ае.

Здольны ўтвараць цяпло.

Ц. матэрыял.

|| наз. цеплатво́рнасць, -і, ж.

цеплатра́са, -ы, мн. -ы, -тра́с, ж.

Лінія, шлях цеплаправода.

цеплатэ́хнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне цеплатэхнікі.