Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цвэ́гаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Ледзь жыць, ліпець (пра стан здароўя).

Жонка памерла, і ён ледзь цвэгае.

цвялі́цца, цвялю́ся, цве́лішся, цве́ліцца; незак. (разм.).

Дражніцца, жартаваць.

цвялі́ць, цвялю́, цве́ліш, цве́ліць; незак., каго-што.

1. Дражніць, раздражняць.

Ц. сабаку.

2. перан. Верадзіць, трывожыць.

Ц. успаміны.

Ц. душу.

|| зак. уцвялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; -ве́лены (да 1 знач.).

цвярдзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца цвёрдым, цвярдзейшым.

Ад холаду зямля пачала ц.

2. перан. Станавіцца непахісным, мужным, вынослівым.

З гадамі хлопец цвярдзеў і мужнеў.

|| зак. сцвярдзе́ць, -дзе́е (да 1 знач.) і зацвярдзе́ць, -дзе́е; наз. зацвярдзе́нне, -я, н.

|| наз. цвярдзе́нне, -я, н.

цвярды́ня, -і, мн. -і, -ды́нь, ж.

1. Крэпасць, умацаванае месца.

Брэсцкая ц.

2. перан., чаго або якая. Цвёрдая апора.

Ц. міру.

цвяро́засць, -і, ж.

1. гл. цвярозы.

2. Устрыманне ад ужывання спіртных напіткаў.

цвяро́зы, -ая, -ае.

1. Які не ўжываў спіртнога; не п’яны.

Ц. чалавек.

2. перан. Разважлівы, сур’ёзны, без фантазёрства.

Цвярозыя разважанні.

|| наз. цвяро́засць, -і, ж. (у 2 знач.).

цвятны́, -а́я, -о́е.

У выразе: цвятная капуста — асобы від капусты, суквецце якой ідзе ў ежу.

це́канне, -я, н. (спец.).

Вымаўленне «ц» на месцы этымалагічна мяккага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — хаціна).

це́ла, -а, мн. -ы, цел, н.

1. Матэрыя, рэчыва, што так ці інакш абмежавана ў прасторы; асобны прадмет у прасторы.

Цвёрдае ц.

Газападобнае ц.

Геаметрычнае ц.

2. Арганізм чалавека або жывёлы ў яго знешніх, фізічных формах.

Часткі цела.

3. Тулава, корпус чалавека, жывёлы, птушкі.

Ц. ў сіняках.

4. Асноўная частка, корпус чаго-н. (спец.).

Ц. гарматы.

(Быць) у целе (разм.) — быць поўным, укормленым, сытым.

Спасці з цела (разм.) — схуднець.

Трымаць у чорным целе каго (разм.) — сурова, строга абыходзіцца з кім-н.

|| памянш. це́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 2 знач.).

|| прым. цяле́сны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Цялесныя ўласцівасці шара.

Духоўныя і цялесныя сілы.