тара́н², -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Старажытная прылада ў выглядзе бервяна з металічным наканечнікам, прымацаваным ланцугамі да перасовачнай вежы, якой разбівалі крапасныя сцены.
2. Выступ у насавой падводнай частцы баявога судна для нанясення ўдару па корпусе варожага судна (спец.).
3. Прамы ўдар, які робіць прабоіну.
4. Нанясенне ўдару носам карабля, вінтом самалёта, пярэдняй часткай танка па варожай машыне ў час бою.
5. Прарыў фронту і глыбокае ўкліньванне ў размяшчэнне войск праціўніка, а таксама ўдарная група, якая выконвае гэты прарыў.
○
Гідраўлічны таран — тэхнічнае збудаванне для пад’ёму вады.
|| прым. тара́нны, -ая, -ае.
тара́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што.
1. Біць тараном² (у 1 знач.).
2. Разбіваць або прабіваць чым-н.
3. Ісці на таран² (у 4 знач.).
4. Прарываць фронт праціўніка прыёмам тарана² (у 5 знач.).
|| зак. пратара́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (у 2 і 3 знач.).
таранта́с, -а, мн. -ы, -аў, м.
Конная, звычайна крытая павозка на чатырох колах.
|| прым. таранта́сны, -ая, -ае.
тара́нтул, -а, мн. -ы, -аў, м.
Вялікі ядавіты павук сямейства павукоў-ваўкоў.
тарантэ́ла, -ы, ж.
Італьянскі народны танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка ў рытме гэтага танца.
тарара́м, -у, м. (разм.).
Шум, грукат; сварка.
Падняць т.
тарара́х, выкл. (разм.).
1. Ужыв. для абазначэння моцнага раскацістага гуку.
2. у знач. вык. Тое, што і трахнуць.
Т. кулаком па стале.
тарара́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).
1. Загрукацець, загрымець.
2. каго і без дап. Моцна ўдарыць; выстраліць.
Т. па спіне.
Т. з ружжа.
|| незак. тарара́хаць, -аю, -аеш, -ае.
тарасі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ро́сіцца; незак.
Грувасціцца таросамі (пра лёд).
тарасі́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ро́сіць; незак., што.
Нагрувашчваць таросы.
|| наз. тарашэ́нне, -я, н.