тара́н², -а́,
1. Старажытная прылада ў выглядзе бервяна з металічным наканечнікам, прымацаваным ланцугамі да перасовачнай вежы, якой разбівалі крапасныя сцены.
2. Выступ у насавой падводнай частцы баявога судна для нанясення ўдару па корпусе варожага судна (
3. Прамы ўдар, які робіць прабоіну.
4. Нанясенне ўдару носам карабля, вінтом самалёта, пярэдняй часткай танка па варожай машыне ў час бою.
5. Прарыў фронту і глыбокае ўкліньванне ў размяшчэнне войск праціўніка, а таксама ўдарная група, якая выконвае гэты прарыў.
Гідраўлічны таран — тэхнічнае збудаванне для пад’ёму вады.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)