Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хмыз, -у, м.

Тое, што і хмызняк.

хмызня́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Кусты, зараснік.

Каля рэчкі быў густы х.

|| прым. хмызняко́вы, -ая, -ае.

хмы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Вымаўляць «хм» або «гм», выказваючы здзіўленне, іронію, сумненне, злосць і пад.

Чаго ты хмыкаеш?

|| аднакр. хмы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хмы́канне, -я, н.

хмылі́цца, -лю́ся, хмы́лішся, хмы́ліцца; незак.

1. Злосна ўхмыляцца.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыціскаць вушы да галавы (пра каня).

Конь хмыліцца, можа ўбрыкнуць.

|| зак. ухмылі́цца, -мы́ліцца (да 2 знач.).

хмяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца п’яным, п’янець.

2. перан. Прыходзіць у стан узбуджанасці, захаплення ад чаго-н.

|| зак. ахмяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і захмяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

хна, хны, ж.

Расліна сямейства чальчаковых, з якой атрымліваюць жоўтачырвоную фарбу, а таксама сама гэта фарба.

Х. ўжываецца для фарбавання валасоў.

хны.

У выразе: хоць бы хны, у знач. вык. (разм.) — ніколькі не хвалюецца, не турбуецца.

Яго папярэджваюць, а ён хоць бы хны.

хны́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Жаласна плакаць, утвараючы адрывістыя насавыя гукі.

2. перан. Скардзіцца, наракаць на што-н.

|| наз. хны́канне, -я, н.

хо́бат, -а, М -аце, мн. -ы, -аў, м.

1. У некаторых млекакормячых: рухомы насавы прыдатак, падоўжаны нос.

Х. слана.

Х. тапіра.

2. Выцягнуты прыдатак у пярэдняй частцы цела некаторых беспазваночных і насякомых, які служыць для хапання здабычы і абароны (спец.).

3. Частка механізмаў, машын, якая па форме нагадвае выцягнуты нос жывёлы (спец.).

4. Задняя падоўжаная частка лафета артылерыйскай гарматы або задняя частка станка кулямёта (спец.).

|| памянш. хабато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

|| прым. хо́батны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

хо́бі, нескл., н.

Захапленне чым-н., любімы занятак у вольны час.

Яго х. — збіранне марак.