Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фі́на-ўгразна́ўства, -а, н.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць мовы і культуры фіна-ўгорскіх народаў.

|| прым. фі́на-ўгразна́ўчы, -ая, -ае.

фі́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Ядомы плод фінікавай пальмы.

|| прым. фі́нікавы, -ая, -ае.

Фінікавая костачка.

фіні́фць, -і, ж.

Эмаль для пакрыцця металічных вырабаў і нанясення ўзору на фарфор.

|| прым. фіні́фцевы, -ая, -ае.

Ф. пярсцёнак.

фі́ніш, -у, м.

1. Заключная частка спартыўнага спаборніцтва на хуткасць.

2. Канечны пункт, канец такога спаборніцтва.

3. У спорце: некаторая адлегласць на дыстанцыі перад канечным пунктам.

Прайсці ф.

|| прым. фі́нішны, -ая, -ае.

Фінішная стужка.

фінішава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й, зак. і незак.

1. Прыйсці (прыходзіць) да фінішу (у 2 знач.).

2. Прайсці (праходзіць) у фінішы (у 3 знач.).

|| наз. фінішава́нне, -я, н.

фі́нка¹, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Нож з тоўстым кароткім лязом, так званы фінскі нож (разм.).

2. Круглая шапка з футравым адкладным аколышкам.

3. Парода коней, распаўсюджаная ў Фінляндыі.

фі́нка² гл. фіны.

фінт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

У спорце: падманны рух, фальшывы выпад.

фінціклю́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

1. Цацка, забаўка, таннае ўпрыгожанне.

Уставіць пакой усякімі фінціклюшкамі.

2. звычайна мн. Несур’ёзныя, пустыя ўчынкі, словы.

Усё гэта далёкія ад справы фінціклюшкі.

3. Пра пустую, легкадумную жанчыну, якая думае толькі пра шыкоўнае ўбранне.

фінці́ць, -нчу́, -нці́ш, -нці́ць; -нці́м, -нціце́, -нця́ць; незак. (разм.).

Хітрыць, выкручвацца, весці сябе ненатуральна.