Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фільтр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыбор або рэчыва для ачысткі вадкасцей, газаў.

2. Прыбор, які затрымлівае праходжанне некаторых прамянёў, гукаў, электрамагнітных хваль (спец.).

Акустычны ф.

|| прым. фі́льтравы, -ая, -ае.

фільтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Прапускаць што-н. праз фільтр для ачысткі.

Ф. вадкасць.

|| зак. адфільтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і прафільтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. фільтрава́нне, -я, н., фільтра́цыя, -і, ж. і фільтро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фільтрава́льны, -ая, -ае, фільтрацы́йны, -ая, -ае і фільтро́вачны, -ая, -ае.

Фільтравальная папера.

Фільтрацыйная ўстаноўка.

Фільтровачныя матэрыялы.

філянго́вы гл. філёнга.

фімія́м, -у, м.

Духмянае рэчыва для спальвання ў час рэлігійных абрадаў, а таксама дым, які ўзнікае пры згаранні гэтага рэчыва.

Курыць фіміям каму (кніжн., іран.) — лісліва ўхваляць каго-н.

фіна́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Заключная частка, канец, завяршэнне чаго-н.

Ф. апавядання.

Ф. сімфоніі.

2. Заключная частка спаборніцтваў, у якой выяўляюцца пераможцы.

Футбольная каманда выйшла ў ф.

|| прым. фіна́льны, -ая, -ае.

фінансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны, зак. і незак., каго-што.

Забяспечыць (забяспечваць) грашовымі сродкамі, фінансамі каго-, што-н.

Ф. завод.

Ф. будаўніцтва.

|| наз. фінансава́нне, -я, н.

фінансі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па вядзенні фінансавых аперацый.

2. Уладальнік капіталаў, які вядзе буйныя грашовыя аперацыі.

|| ж. фінансі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фінансі́сцкі, -ая, -ае.

фіна́нсы, -аў.

1. Грашовыя сродкі як элемент народнагаспадарчага абароту.

2. Грошы, грашовыя справы (разм.).

З фінансамі цяжка.

|| прым. фіна́нсавы, -ая, -ае.

фі́на-ўго́рскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да групы роднасных моў, да якой належаць фінская, венгерская, эстонская мовы і інш.

фі́на-ўгразна́вец, -на́ўца, мн.а́ўцы, -на́ўцаў, м.

Спецыяліст па фіна-ўгразнаўстве.