Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хлы́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

1. Паліцца з сілай, патокам.

Хлынула вада.

Кроў хлынула з носа.

2. Імкліва накіравацца куды-н. вялікай масай.

Людзі хлынулі ў адчыненыя дзверы.

3. перан. З’явіцца ў вялікай колькасці.

У майстэрню хлынулі заказы.

хлыст¹, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Спілаванае дрэва з верхавінай, ачышчанае ад сукоў (спец.).

2. Тонкі, гнуткі дубец, плётка.

|| прым. хлысто́вы, -ая, -ае.

хлыст², -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Паслядоўнік хлыстоўства.

|| ж. хлысто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак.

хлыст³, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Тое, што і хлюст.

хлыста́ць, хлышчу́, хлы́шчаш, хлы́шча; хлышчы́; хлыста́ны; незак.

Тое, што і хвастаць.

|| аднакр. хлы́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хлыста́нне, -я, н.

хлысто́ўства, -а, н.

Адзін з кірункаў сектанцтва ў Расіі ў 17—18 стст.

|| прым. хлысто́ўскі, -ая, -ае.

хлысто́ўшчына, -ы, ж.

Тое, што і хлыстоўства.

хлю́пат, -у, М -паце, м. (разм.).

Гукі, якія ўтвараюцца пры пераліванні, плёскаце вады.

хлю́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Плюхацца (у гразі, вадзе).

|| наз. хлю́панне, -я, н.

хлю́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць харакгэрныя гукі, падобныя на хлюпат (пра ваду, вадкасць).

Пад нагамі хлюпала вада.

2. Рухацца, ісці па чым-н. вязкім, гразкім, утвараючы такія гукі.

Х. па гразі.

3. Плакаць, усхліпваючы.

4. 3 шумам, часта ўцягваць носам паветра пры насмарку, плачы.

Х. носам.

|| аднакр. хлю́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 3 і 4 знач.).

|| наз. хлю́панне, -я, н.