Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

філё́нга, -і, ДМ -нзе, мн. -і, -лёнг і -аў, ж. (спец.).

1. Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную або іншую раму.

2. Вузкая каляровая палоска, якая аддзяляе афарбаваную панэль ад верхняй часткі сцяны.

|| прым. філянго́вы, -ая, -ае.

філё́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Паліцэйскі агент, сышчык.

|| прым. філё́рскі, -ая, -ае.

філігра́нны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да філіграні; зроблены з філіграні (у 1 знач.).

Філігранныя вырабы.

2. перан. Вельмі дакладны, які патрабуе асаблівай увагі да дробязей і дэталей, старанна і тонка выкананы.

Філіграннае майстэрства.

|| прым. філігра́ннасць, -і, ж.

філігра́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Мастацкі ювелірны выраб з тонкага кручанага залатога, сярэбранага або іншага дроту, які мае выгляд карункаў.

2. Вадзяны знак на паперы, а таксама папера з такім знакам.

фі́лін, -а, мн. -ы, -аў, м.

Драпежная начная птушка атрада соў.

філі́піка, -і, ДМ -піцы, ж. (кніжн.).

Гнеўная выкрывальная прамова, выступленне супраць каго-, чаго-н.

філі́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек з вузкім мяшчанскім кругаглядам і ханжаскімі паводзінамі; абывацель.

|| прым. філі́старскі, -ая, -ае.

філі́старства, -а, н.

Погляды і паводзіны філістара; абывацельская коснасць і ханжаства.

філія́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аддзяленне буйнога прадпрыемства, якой-н. установы ці арганізацыі.

Ф. банка.

|| прым. філія́льны, -ая, -ае.

філо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па філалогіі.