Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пялёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Прасцінка, у якую закручваюць і спавіваюць грудных дзяцей.

2. Суцэльны покрыў, тое, што завалаквае, зацягвае з усіх бакоў (кніжн.).

Пушыстая п. снегу.

П. туману.

З пялёнак (разм.) — з ранняга дзяцінства.

|| прым. пялёначны, -ая, -ае.

пялёстак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Лісток з вяночка кветак.

Пялёсткі рамонка.

|| прым. пялёсткавы, -ая, -ае.

пя́льцы, -аў.

Рама для нацягвання тканіны, на якой вышываюць.

Сядзець за пяльцамі.

п’янава́ты, -ая, -ае.

Злёгку п’яны.

Насупраць сядзеў п. дзядзька.

п’яне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца п’яным.

П. ад адной чаркі.

П. ад шчасця (перан.).

|| зак. зап’яне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (разм.), сп’яне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і ап’яне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. ап’яне́нне, -я, н.

пянёк гл. пень.

пянёчны гл. пень.

п’я́ніца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т-ай (-аю), ж., мн. -ы, -ніц.

Той, хто п’янствуе, алкаголік.

Непрабудны п.

п’яні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́ць; незак., каго-што.

Рабіць п’яным.

Віно п’яніць.

Духмяны пах квецені п’яніў галовы.

Поспехі п’яняць (перан.).

|| зак. ап’яні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -нёны.

Шчасце ап’яніла.

п’я́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Гулянка, дзе многа п’юць спіртных напіткаў.

Справіць п’янку.

2. Тое, што і п’янства.

Прагулы з-за п’янкі.