Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

пэ́ўна.

1. прысл. Надзейна, безумоўна.

Пасяджэнне адбудзецца п.

2. пабочн. сл. Відаць, відавочна, мабыць.

Ён, п., сёння не прыедзе.

пэ́ўны, -ая, -ае.

1. Дакладна вызначаны, прызначаны.

Сустрэцца ў пэўным месцы.

2. Ясны, несумненны.

Даць п. адказ.

3. Некаторы, той ці іншы.

У працы выяўлены пэўныя недахопы.

4. Такі, якому можна даверыцца, надзейны.

П. чалавек.

Пэўная схованка.

5. Упэўнены, цвёрды.

Ісці пэўным крокам.

|| наз. пэ́ўнасць, -і, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

пэ́цкаль, -я, мн. -і, -яў, м. (разм.).

Той, хто пэцкае, дрэнна робіць што-н.

Ты сапраўдны мастак ці п.?

пэ́цканіна, -ы, ж. (разм.).

Няўмела, неахайна, брудна выкананая работа.

пэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. у што, чым і без дап. Забруджвацца, пэцкаць сябе чым-н.

П. ў гразь.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца брудным.

Светлае адзенне хутка пэцкаецца.

3. Вельмі марудна рабіць што-н. (разм.).

Дакуль вы будзеце п. з гэтай справай?

|| зак. вы́пацкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), апэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), запэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), спэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), напэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 3 знач.; разм.) і упэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пэ́цканне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

пэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што ў што і чым. Забруджваць, вымазваць.

П. адзенне. П. рукі.

2. Рабіць брудна, няўмела (разм.).

Не малюе, а пэцкае.

◊

Пэцкаць рукі аб каго-што (разм.) — быць замешаным у што-н. непрыстойнае, нізкае, звязанае з кім-н.

|| зак. вы́пацкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.), апэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.), запэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.), спэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.), напэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 знач.) і упэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.).

|| аднакр. пэ́цнуць, -ну, -неш, -не; -ні́ (да 1 знач.; разм.).

|| наз. пэ́цканне, -я, н.

пэ́цнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак. (разм.).

1. гл. пэцкаць.

2. каго (што), па чым. Ударыць.

П. па твары.

пюпі́тр, -а, мн. -ы, -аў. м.

Падстаўка для нот у выглядзе нахіленай рамкі, дошчачкі на ножцы.

пюрэ́ нескл., н.

Ежа або прыправа да стравы з працёртай агародніны; наогул працёртая маса з фруктаў, ягад або агародніны.

Бульбяное п.

пяву́н, певуна́, мн. певуны́, певуно́ў, м. (разм.).

Той, хто любіць пець, многа спявае.

|| ж. пяву́ха, -і, ДМ -ву́се, мн. -і, -ву́х.