Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абза́, -ы́, ж.

Неабрэзаны край дошкі.

Дошка з абзой.

абзаве́сціся, -вяду́ся, -вядзе́шся, -вядзе́цца; -вядзёмся, -ведзяце́ся, -вяду́цца; -вёўся, -вяла́ся, -ло́ся; -вядзі́ся; зак.

Набыць, стварыць што-н. неабходнае для жыцця, гаспадаркі і пад.

А. сям’ёй.

А. мэбляй.

|| незак. абзаво́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; -дзься.

|| наз. абзавядзе́нне, -я, н.

абзада́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Даць задатак за што-н.

А. дом.

|| незак. абзада́чваць, -аю, -аеш, -ае.

абза́ц, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чырвоны радок, водступ управа ў пачатку першага радка тэксту.

Пісаць з абзаца.

2. Частка тэксту паміж двума такімі водступамі.

Прачытаць першы а. на памяць.

абзвані́ць, -званю́, -зво́ніш, -зво́ніць; зак., каго-што (разм.).

1. Пазваніць многім ці ў многія месцы па тэлефоне.

А. знаёмых.

А. усе арганізацыі.

2. перан. Расказаць аб чым-н. усюды, разнесці якую-н. вестку.

|| незак. абзво́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

абзеляні́ць, -зеляню́, -зяле́ніш, -зяле́ніць; -зяле́нены; зак., што.

Пасадзіць дрэвы, кусты там, дзе няма расліннасці.

А. вуліцы горада.

|| незак. абзеляня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абзеляне́нне, -я, н.

абзыва́цца гл. абазвацца.

абзыва́ць гл. абазваць.

абібо́к, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., неадабр.).

Гультай, лежабок, лайдак.

А. заўсёды шукае лёгкай работы.

|| прым. абібо́цкі, -ая, -ае.

абібо́цтва, -а, н. (разм., неадабр.).

Гультайства.

Абібоцтвам сям’ю не накорміш.